Вынікі дзейнасці ўстаноў культуры ў 2024 годзе і задачы на 2025 год

       24 лютага ў Ашмянскім раённым Цэнтры культуры прайшло пасяджэнне грамадскага савета сектара культуры Ашмянскага райвыканкама “Аб выніках дзейнасці ўстаноў культуры ў 2024 г. і задачах на 2025 г.”. Загадчыца сектара культуры Барысенка-Рабко Вольга Іванаўна ў сваім дакладзе падрабязна асвятліла працу галін культы Ашмянскага раёна за мінулы год, вызначыла задачы на 2025г.  У мерапрыемстве прынялі ўдзел намеснік старшыні Ашмянскага райвыканкама Язель Ганна Міхайлаўна і намеснік начальніка ўпраўлення культуры Гродзенскага аблвыканкама Куратчык Сняжана Віктараўна. У завяршэнне адбылося ўзнагароджанне работнікаў культуры. Сярод узнагароджаных дырэктар ДУК “Ашмянская раённая бібліятэка” Белавус Марына Рамуальдаўна, якая атрымала “Падзяку Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь”, а таксама супрацоўнікі бібліятэк: намеснік дырэктара Садоўская Наталля Віктараўна, загадчык філіяла “Сельская бібліятэка аг. Гальшаны” Іванова Таццяна Уладзіміраўна, бібліятэкары філіялаў сельскіх бібліятэк: Кракаўка – Мужило Галіна Іванаўна, Кальчуны – Шкелда Алена Адольфаўна, Крейванцы –  Дядичкина Валянціна Аляксандраўна, бібліятэкар аддзела фарміравання бібліятэчнага фонду раённай бібліятэкі Кавецкая Святлана Генрыхаўна, бібліёграф Гушча Алена Іванаўна.

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *