21 лютага, да Дня роднай мовы, ў філіяле “Сельская бібліятэка аг. Мураваная Ашмянка” прайшоў вусны часопіс “Мілагучная родная мова”. Прысутныя гучна чыталі творы ад класікаў беларускай літаратуры да сучасных аўтараў, паглядзелі відэаролік “Выпуск да Міжнароднага дня роднай мовы” і прэзентацыю, прысвечаную гэтаму святу. Акрамя таго, была аформлена кніжная выстава “Песняры роднай мовы”.
