20 лютага інфармацыйна-прапагандысцкая група Ашмянскага райвыканкама пад кіраўніцтвам Юнашкі А. І. наведалі калектыў ДУК “Ашмянская раённая бібліятэка”. Спачатку намеснік дырэктара ДУК “Ашмянская раённая бібліятэка” Садоўская Н. В. распавяла аб выніках завяршальнай пяцігодкі як аснове стратэгіі паспяховага развіцця нашай краіны. Члены інфармацыйнай групы асвятлілі актуальныя тэмы, якія хвалююць сучаснае грамадства. Мілевіч С. А., начальнік аддзела эканомікі Ашмянскага РВК, расказаў аб дасягненнях у галіне эканомікі Ашмянскага раёна, аб планаванні і рэалізацыі эканамічных ініцыятыў, падкрэсліў значнасць дасягнутых вынікаў. Кіркоўскі А. І., начальнік аддзялення ДАІ Ашмянскага РАУС, закрануў тэму бяспекі дарожнага руху, прафілактыкі дзіцячага дарожна-транспартнага траўматызму, культуры паводзін на дарозе. Галгоўскі В. А., інспектар сектара прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю аддзела Ашмянскага РАНС, праінфармаваў аб пажарнай сітуацыі ў раёне, аб правілах бяспекі на лёдзе і іншых экстрэмальных сітуацыях. Быў паказаны відэафільм па прафілактыцы экстрэмізму “Амбіцыі каштуюць дорага”.
