З роднай мовай на ты

       19 лютага, напярэдадні Міжнароднага дня роднай мовы, у філіяле “Сельская бібліятэка аг. Гальшаны” для чытачоў 12-14 гадоў праведзены турнір знаўцаў беларускай мовы “З роднай мовай на ты”. Дзеці спаборнічалі ў веданні  фальклору, у перакладзе слоў з рускай мовы на беларускую, стварэнні вершаў пра мову па дадзеных словах і выразным іх чытанні, бліц-віктарыне, дэманстрацыі  з дапамогай мімікі  і жэстаў разумення фразеалагізмаў і  інш. Былі выкарыстаны відэаролікі з песнямі і вершамі пра мову, пра Радзіму. Зроблены агляд кніжнай выставы “Родная мова – цудоўная мова”.

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *