18 лютага ў філіяле “Сельская бібліятэка аг. Гальшаны” для малодшых школьнікаў праведзена экскурсія “Бібліятэка – акно ў свет ведаў”. Дзеці пашырылі веды аб ролі бібліятэкі ў жыцці чалавека, аб прызначэнні кожнага з памяшканняў у кніжкіным доме, аб багацці бібліятэчнага фонду.
