14 лютага Ашмянская раённая бібліятэка на ўрачыстым мерапрыемстве “Захоўваем традыцыі – ствараем будучыню”, прысвечаным 85-годдзю ўтварэння Ашмянскага раёна прэзентавала выставу-інсталяцыю “Мой горад у фотаздымках”. Падабраны інфармацыйны матэрыял адлюстраваў найбольш значныя факты 85-гадовага шляху развіцця нашага раёна, а незвычайная падача фотаматэрыялаў прыцягвала ўвагу і з цікавасцю разглядалася зноў і зноў.
