7 лютага да Дня юнага героя-антыфашыста філіял “Сельская бібліятэка аг. Мураваная Ашмянка” для сваіх чытачоў правяла мультымедыйную прэзентацыю «Детство, опаленное войной». Прысутныя даведаліся чаму гэтае свята адзначаецца менавіта 8 лютага. Калі пачалася Вялікая Айчынная вайна, у баявы строй сталі не толькі дарослыя мужчыны і жанчыны, але і тысячы хлопчыкаў і дзяўчынак. Яны, малыя патрыёты, узялі ў рукі вінтоўкі і гранаты, сталі сынамі палкоў і партызанскімі разведчыкамі, узрывалі фашысцкія эшалоны, былі сувязнымі, рабілі на заводах і палях. Разглядаючы слайды прэзентацыі школьнікі даведаліся пра баявыя подзвігі Марата Казея, Валодзі Дубініна, Зіны Партновай, Лёні Голікава, Валянціна Коціка, Лары Міхеенка. Да мерапрыемства была аформлена кніжная выстава «Юные герои Великой Победы».
