5 лютага ў філіяле “Сельская бібліятэка аг. Граўжышкі” прайшло бібліяпадарожжа “Там, дзе жывуць цуды”. Дзеці пазнаёміліся з новымі маляўнічымі паступленнямі літаратуры. Бібліятэкар пазнаёміла дзяцей кніжнай выставай “Сэрца зямлі – Ашмянскі край”, прымеркаванай да 85-годдзя ўтварэння Ашмянскага раёна. Упадабаныя кнігі дзеці ўзялі для хатняга чытання.
