2 лютага ў філіяле “Сельская бібліятэка в. Гродзі” прайшоў урок памяці “Маленькія салдаты Вялікай вайны”, прымеркаваны да Дня памяці юнага героя-антыфашыста. Разам з ўдзельнікамі ўзгадалі імёны герояў нашай роднай Беларусі. У дзяцей выклікала цікавасць літаратура, прадстаўленая па тэме. Удзельнікі расказалі пра тыя кнігі, якія чыталі, некаторыя з іх узялі дадому для хатняга чытання.
