27 студзеня – дзень памяці ахвяр Халакосту. Да гэтай жудаснай даты ў філіяле “Сельская бібліятэка аг. Крэйванцы” была падрыхтавана выстава- памяць “Халакост – трагедыя, якая не павінна паўтарыцца”, на якой прапанавана літаратура з фонду бібліятэкі, а таксама артыкулы з перыядычнага друку, якія распавядаюць пра варварскія злачынствы фашыстаў.