26 студзеня бібліятэкар філіяла “Сельская бібліятэка аг. Кальчуны” прыняла ўдзел у канцэртнай праграме “Час выбраў нас”, якая адбылася ў дзень выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Мерапрыемства сабрала жыхароў аграгарадка і стала важнай часткай святкавання дэмакратычнага працэсу.