24 студзеня ў філіяле “Сельская бібліятэка аг. Баруны” прайшла гадзіна памяці “Старонкі канцлагернай вечнасці”, прысвечаная Міжнароднаму дню памяці ахвяр Халакосту. У бібліятэцы была аформлена кніжная выстава “Халакост – памяць пакаленняў”, якая прыцягнула ўвагу наведвальнікаў. Дзеці таксама прагледзелі прэзентацыю “Памятаць – каб жыць”, якая дапамагла глыбей зразумець трагічныя падзеі мінулага. Сацыяльны педагог Барунскай сярэдняй школы расказала навучэнцам аб генацыдзе беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны, падкрэсліваючы важнасць захавання памяці аб ахвярах і ўроках гісторыі. Мерапрыемства спрыяла фарміраванню павагі і спагады да тых, хто перажыў гэтыя страшныя падзеі.