22 студзеня ў філіяле “Сельская бібліятэка аг. Крэйванцы” прайшла сустрэча старастаў вёсак Крэйванцаўскага сельсавета са старшынёй Ашмянскага раённага Савета дэпутатаў Карповічам Ю. М., інспектарам сектара прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю РАНС Галгоўскім В. А. і старшынёй Крэйванцаўскага сельсавета Вінцаловіч В. І. На сустрэчы абмяркоўваліся актуальныя пытанні развіцця сельсавета, а таксама меры па павышэнні бяспекі і паляпшэнні якасці жыцця ў населеных пунктах раёна. Удзельнікі сустрэчы змаглі задаць пытанні і падзяліцца сваімі прапановамі.
