Навядзём парадак разам

       17 студзеня ў філіяле “Сельская бібліятэка аг. Кальчуны” прайшло чарговае пасяджэнне клуба старастаў вёсак “КУТ”. У мерапрыемстве прынялі ўдзел старшыня раённага Савета Ю.М. Карповіч, старшыня Кальчунскага сельскага Савета Л. І. Янушкевіч, участковы інспектар А. У. Міцкевіч і супрацоўнік МНС у. Э. Галгоўскі.

Тэма пасяджэння гучала як “Навядзём парадак разам”. Удзельнікі надалі шмат увагі будучым выбарам Прэзідэнта РБ. Кіраўнік клуба “КУТ” Алена Шкелда падвяла вынікі якаснай працы старастаў у вёсках. Правядзенне такіх мерапрыемстваў з’яўляецца вельмі павучальным і актуальным, паколькі старасты распаўсюджваюць важную інфармацыю сярод сваіх аднавяскоўцаў.

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *