15 студзеня ў Ашмянскай раённай бібліятэцы адбылася дыялогавая пляцоўка “Канстытуцыйнае права выбаршчыка” у рамках дня інфармацыі “Выбіраючы ўладу — выбіраем будучыню”. У мерапрыемстве ўдзельнічалі навучэнцы і выкладчыкі УА “Ашмянсі аграрна-эканамічны каледж”, а таксама натарыус Лаўцель Таццяна Ігнацьеўна. Удзельнікі даведаліся пра прынцыпы выбарчай сістэмы, парадак галасавання і ролю назіральнікаў. Моладзі была прапанавана анкета “Малады выбаршчык”, якая дапамагла выявіць намеры ўдзельнічаць у выбарах Прэзідэнта. Таксама прайшла выстава з матэрыяламі СМІ і літаратурай на тэму выбараў.
