10 студзеня ў філіяле “Сельская бібліятэка в. Будзёнаўка” адбылася гутарка для чытачоў старэйшага ўзросту “Здаровым быць, век доўгі жыць”. У ходзе сустрэчы абмяркоўваліся тэмы здароўя, падтрымкі імунітэту і вітамінаў. Удзельнікі дзяліліся вопытам, а фельчар Будзёнаўскага ФАПа М. В. Завадская правяла віктарыну і зачытала “Дзесяць запаведзяў вечнай маладосці”. Чытачы таксама атрымалі доступ да цікавых і карысных кніг і часопісаў.
