31 снежня ў філіяле “Сельская бібліятэка аг. Гальшаны” для выхаванцаў школьнага лагера “Шмялёнак” была арганізавана пазнавальна-конкурсная праграма “Навагоднія забавы”. Удзельнікі актыўна спаборнічалі ў конкурсах на веданне славянскіх сімвалаў навагодніх святаў, песень, зімовых казак і загадак. Праграма таксама ўключала відэавіктарыну і знаёмства з дзіцячай літаратурай, прысвечанай Новаму году. Салодкія прызы дадалі радасці і весялосці, спрыяючы выдатнаму перадсвяточнаму настрою.
