29 снежня Ашмянская раённая бібліятэка прыняла ўдзел у гарадскім кірмашы “Навагодні падарунак” з займальнай праграмай “Бібліятэчныя забавы”. Бібліятэкары падрыхтавалі для дзяцей захапляльныя кніжныя выставы: “З новай кнігай у Новы год” і “Зімовых казак цуды”. Наведвальнікі свята змаглі не толькі пазнаёміцца з новымі кнігамі, але і атрымаць асалоду ад чарадзейства зімовых казак, пагуляць у гульні і выпрабаваць поспех у бяспройгрышнай латарэі.
