21 снежня, напярэдадні Калядаў Хрыстовых і Новага года, у філіяле “Сельская бібліятэка аг. Кальчуны” прайшла калядная сустрэча «Новый год и Рождество – настоящее волшебство» з удзелам ксяндза касцёла Святога Міхаіла Архангела Паўла Шэмэта і настаўніцы-катэхеткі Юшкоўскай Таццяны. Удзельнікі пазнаёміліся з падборкай літаратуры “У чаканні Каляднага цуда”, абмеркавалі важныя тэмы дабрыні, міласэрнасці і справядлівасці.
