У прадвер’і Раства і Новага года ў філіяле “Сельская бібліятэка аг. Навасёлкі” для чытачоў аформлена кніжная выстава-інсталяцыя “Навагодні кніжны карнавал”. На выстаўцы прадстаўлены разнастайныя кнігі, прысвечаныя зімовым святам, казкам і навагоднім традыцыям. Наведвальнікі могуць пагрузіцца ў атмасферу чараўніцтва, азнаёміцца з захапляльнымі гісторыямі і знайсці натхненне для святочных мерапрыемстваў.
