19 снежня ў ДУК “Ашмянская раённая бібліятэка” быў праведзены ўрок інфармацыйнай культуры “Што і як знойдзём у бібліятэцы (каталогі і картатэкі)” для 9″Г” класа ДУА “СШ №2 г. Ашмяны”. Бібліёграф Алена Гушча пазнаёміла дзяцей з паняццямі “ДБА”, “ББК”, паведаміла, што ўключае ў сябе ДБА бібліятэкі, якія бываюць каталогі і картатэкі, якую ролю выконвае каталожная картка. Для ўмацавання матэрыялу быў прадэманстраваны відэаролік “Тайны лабірынта ДБА”.
