19 снежня ў Ашмянскай раённай бібліятэцы прайшла захапляльная PR-акцыя “Чытанне новага пакалення”, у рамках якой старшакласнікі “СШ №2 г. Ашмяны” пазнаёміліся з літаратурным накірункам «Young adult». Гэта накірунак, арыентаваны на моладзевую аўдыторыю, ахоплівае шырокі спектр тэм, ад дружбы і любові да сацыяльных праблем і самапазнання. У ходзе мерапрыемства бібліятэкар прадставіла кнігі, якія сталі сапраўднымі бестселерамі сярод падлеткаў, і абмеркавалі іх актуальнасць у сучасным свеце. Вучні актыўна ўдзельнічалі ў абмеркаваннях, дзяліліся сваімі ўражаннямі ад прачытаных твораў і адкрывалі для сябе новых аўтараў. Бібліятэка працягвае сваю місію па прыцягненні моладзі да чытання і стварэння прасторы для абмеркавання актуальных тэм, што робіць яе важным культурным цэнтрам у нашым раёне.