Дзед Прыродавед пра таямніцы і загадкі прыроды

       18 снежня ў філіяле “Сельская бібліятэка аг. Новасёлкі” прайшоў займальны агляд літаратуры пад назвай “Дзед Прыродавед пра таямніцы і загадкі прыроды”. Адбылося знаёмства з кнігамі Галіны і Сяргея Трафімавых, якія дапамагаюць юным чытачам разабрацца ў дзіўных з’явах прыроды. У ходзе мерапрыемства ўдзельнікі змаглі задаць цікавыя пытанні: чаму дождж бывае рознага колеру, чаму свецяцца ў цемры вочы ката, чаму на адных сабака брэша, а на іншых — не, за што алое празвалі “Дамашнім доктарам”? На гэтыя і іншыя загадкі адказаў Дзед Прыродавед з серыі кніг Трафімавых, які раскрыў шмат таямніц навакольнага свету. Акрамя таго, былі прапанаваны цікавыя заданні, якія дапамаглі праверыць  назіральнасць і кемлівасць дзяцей. Кожны змог не толькі даведацца новае, але і праявіць свае веды пра прыроду.

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *