10 снежня ў філіяле “Сельская бібліятэка аг. Гальшаны” прайшло мерапрыемства “Казачнае падарожжа па правах дзіцяці”. З дапамогай відэароліка “Азбука правоў дзіцяці” ўдзельнікі ўспомнілі асноўныя правы і абавязкі дзяцей. Аналізуючы эпізоды з літаратурных твораў, яны высвятлілі, пра якія парушэнні правоў герояў у іх гаворыцца. Веды па тэме заняткаў замацаваліся дзякуючы віктарыне, аналізу ілюстрацый да казак і выкананню гульнявых заданняў.