5 снежня ў рамках правядзення Дня інфармацыі “У бібліятэку за правам” у Ашмянскай раённай бібліятэцы прайшло мерапрыемства для маладых інвалідаў аддзялення дзённага знаходжання. На мерапрыемства была запрошаная натарыус Гарадзенскай натарыяльнай акругі Казакевіч Алена Феліксаўна, якая распавяла аб ільготах для інвалідаў. Быў паказаны відэаролік аб правах і абавязках грамадзян. Да мерапрыемства была аформлена кніжная выстава “Тэрыторыя права”.