5 снежня Ашмянская раённая бібліятэка арганізавала гульнявую праграму па талерантнасці “Добрыя словы – жалезныя вароты адкрываюць!” для вучняў 1 “В” класа ДУА “Гімназія № 1 г .Ашмяны”. У ходзе мерапрыемства дзеці даведаліся пра значэнне слова талерантнасць, пра сяброўства, памяркоўнасць і спагадлівасць адзін да аднаго, пагаварылі пра тыя Чалавечыя якасці, якія дапамагаюць людзям здабыць сапраўдных і надзейных сяброў. Бібліятэкары падрыхтавалі кніжную выставу «Пусть миром правит доброта».