У рамках прафесійнай арыентацыйнай работы бібліёграфы аддзела абслугоўвання і інфармацыі ГУК “Ошмянская раённая бібліятэка” наведалі 9-я класы ГУО “СШ №3”. Бібліёграф Валерыя Гінтоўт пазнаёміла дзяцей з прафесіяй бібліятэкара.Вучні даведаліся пра тонкасці прафесіі і пра тое, якімі ведамі трэба валодаць, каб быць не проста бібліятэкарам, а прафесіяналам сваёй справы. Дзеці з задавальненнем удзельнічалі ў дыялогу, а ў заключэнне даведаліся, у якіх навучальных установах можна атрымаць гэтую прафесію.