3 снежня, у Міжнародны дзень інвалідаў, у рамках валанцёрскай акцыі “Тварыце дабро разам з намі” бібліятэкар філіяла “Сельская бібліятэка аг. Кальчуны” сумесна з работнікам філіяла “Сельскі клуб аг. Кальчуны” і валанцёрамі бібліятэкі наведалі на даму чытачоў з інваліднасцю з вёскі Кальчуны, а Назару Чаплинскаму ўручылі грамату як лепшаму чытачу бібліятэкі. Для іх не шкадавалі добрых слоў і пажаданняў. Сустрэча аказалася душэўнай і цёплай.