1 снежня ў філіяле “Сельская бібліятэка аг. Мураваная Ашмянка” прайшоў дыялог “СНІД: без міфаў і ілюзій”. Бібліятэкар пазнаёміла чытачоў з паняццямі “ВІЧ” і “СНІД”. Удзельнікі даведаліся аб паходжанні віруса імунадэфіцыту, маштабах яго распаўсюджвання і ўстойлівасці ў знешнім асяроддзі. У ходзе дыялогу яны выказалі свае здагадкі аб магчымых шляхах заражэння ВІЧ.
Падводзячы вынік, бібліятэкар асаблівую ўвагу надала праблеме наркаманіі, паколькі менавіта згубная прыхільнасць да наркотыкаў часцяком прыводзіць да заражэння ВІЧ. Яна паспрабавала пераканаць прысутных, што так званыя групы рызыкі-гэта міф. Прыводзячы прыклады, распавяла, што кожны чалавек, незалежна ад сацыяльнага і матэрыяльнага становішча, адукацыі або займаемай пасады, можа стаць ахвярай гэтай падступнай хваробы.
Да мерапрыемства была падрыхтавана кніжная выстава”ХХІ стагоддзе і СНІД”.