Сёлета спаўняецца 125 гадоў з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры, народнага пісьменніка Беларусі Міхася Лынькова.
29 лістапада ў Ашмянскай раённай бібліятэцы прайшло падарожжа па творчасці пісьменніка пад назвай “Шчодрае сэрца м.Лынькова”. У ходзе мерапрыемства дзеці з 4 “Б” класа ДУА “СШ № 3 г.Ашмяны” пазнаёміліся з біяграфіяй М. Лынькова і яго творчасцю – дзеці шмат даведаліся пра жыццёвы і творчы шлях пісьменніка. Ніхто не застаўся абыякавым да напружанай, складанай, поўнай трагізму жыцця пісьменніка. Асобнае месца ў творчасці М.Лынькова займаюць творы для дзяцей. Талент і майстэрства, а таксама глыбокае веданне асобы дзіцяці і ўменне пісаць захапляльна не пакідаюць абыякавымі маленькіх чытачоў і сёння. Асаблівую ўвагу падчас мерапрыемства надалі аповесці «Міколка-паравоз», за яе М. Лынькоў атрымаў званне народнага пісьменніка Беларусі ў 1962 годзе. У дапамогу мерапрыемству была падрыхтавана кніжная выстава, на якой былі прадстаўлены творы аўтара.