Казкі чытаем — правы вывучаем

     24 лістапада бібліятэкар філіяла “Сельская бібліятэка в. Гродзі” запрасіла школьнікаў на прававы час “Казкі чытаем — правы вывучаем”. Каб даступна растлумачыць дзецям іх правы, бібліятэкар прадставіла ім казкі розных аўтараў, пасля чаго ўсе разам абмеркавалі, пра якое права ідзе гаворка.

З дапамогай казачных герояў дзеці пазнавалі правы на адукацыю, адпачынак, жыццё і свабоду, а таксама права жыць са сваімі бацькамі. У канцы мерапрыемства яны прыйшлі да высновы, што неабходна паважаць і захоўваць правы іншых людзей і не забываць пра свае абавязкі.

 

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *