22 лістапада у Ашмянскай раённай бібліятэцы прайшоў караван кніг “Новыя паступленні раённай бібліятэкі”. Сярод запрошаных апынуліся навучэнцы 9 “А ” класа СШ №3, для якіх бібліёграфы арганізавалі агляд сацыяльна значнай і мастацкай літаратуры. Сацыяльна значная літаратура дапамагае зразумець і ўсвядоміць праблемы, звязаныя з грамадскім жыццём, няроўнасцю, сацыяльнай справядлівасцю, экалогіяй і іншымі актуальнымі тэмамі. Многія з прадстаўленых выданняў зацікавілі дзяцей і былі ўзятыя для хатняга чытання.