Не алкагалізму і курэнню

     22 лістапада ў філіяле “Сельская бібліятэка в. Будзёнаўка” прайшоў вусны часопіс “Не алкагалізму і курэнню”. На гэтае мерапрыемства была запрошана фельчар Будзёнаўскага ФАПа Завадская М. В.

Яна расказала дзецям пра важныя аспекты, якія неабходна ведаць аб алкагалізме і курэнні. Фельчар таксама правяла невялікую акцыю “Кінь цыгарэту, вазьмі цукерку”, каб заахвоціць моладзь адмовіцца ад шкодных звычак. Бібліятэкар раздала буклеты і памяткі, якія дапамогуць юным чытачам лепш зразумець наступствы алкагалізма і курэння.

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *