16 лістапада філіял “Сельская бібліятэка аг. Кальчуны” запрасіла дзяцей малодшых класаў на гадзіну беражлівасці “Цуд зямлі – Хлеб!”, прымеркаваную да Сусветнага Дня хлеба і Дня работніка сельскай гаспадаркі. Літаратура прадстаўлена на выставе “Хлебам слаўны родны край”, гутарка па кнігах, прыказкі,загадкі, вершы яшчэ больш пашырылі веды аб тым, які шлях прайшоў хлеб, каб патрапіць на наш стол. Таксама вялі размову аб перадавіках-земляках на хлебнай ніве. Паглядзеўшы мультфільм па тэме, яшчэ раз пераканаліся, што мы павінны берагчы кожную крошку хлеба. У канцы пачаставаліся хлебабулачнымі вырабамі.