13 лістапада ў Ашмянскай раённай бібліятэцы для наведвальнікаў аддзялення сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі інвалідаў Ашмянскага ТЦСАН прайшло мерапрыемства на экалагічную тэму “Зберагчы прыроду – зберагчы жыццё”. Удзельнікі мерапрыемства праглядзелі відэаролік “Для чаго патрэбна экалогія?”, паўдзельнічалі ў віктарыне. Да мерапрыемства была падрыхтавана тэматычная кніжная выстаўка “Нам жыць на гэтай планеце”, на якой была прадстаўлена літаратура экалагічнай скіраванасці: кнігі, рэкамендацыі, мастацкія творы.