2 лістапада ў Ашмянскай раённай бібліятэцы прайшла прававая гадзіна “Урокі права – урокі жыцця” для старшакласнікаў з ДУА “Сярэдняя школа №1 ім. М. М. Гружэўскага”. Чытачы яшчэ раз успомнілі пра свае правы і абавязкі, прывялі прыклады жыццёвых сітуацый па тэме. Да мерапрыемства была падрыхтавана кніжная выстава “Тэрыторыя права”.