25 кастрычніка бібліятэкар філіяла “Сельская бібліятэка аг. Кальчуны” наведала ў школе дзяцей у групе падоўжанага дня, дзе была праведзена PR-акцыя “Бібліятэка і кнігі ў госці чакаюць”. З гутаркі шмат цікавага дзеці даведаліся пра бібліятэку і яе чытачоў. Пазнаёміліся з новай маляўнічай літаратурай, услых зачытвалі тое, што спадабалася ў кнігах. Задавалі шмат пытанняў. Бібліятэкар папрасіла часцей наведваць бібліятэку і прымаць удзел у мерапрыемствах.