23 кастрычніка бібліятэкары філіяла “Сельская бібліятэка аг. Гальшаны” правялі гутарку “Хлеб – усяму галава” з выхаванцамі Гальшанскага дзіцячага сада. Паглыбілі веды дзяцей аб каштоўнасці хлеба, аб цяжкай працы людзей, якія вырошчваюць яго, аб карысці хлеба. Пазнаёмілі з кнігамі для дашкольнікаў аб гэтым найважнейшым прадукце харчавання. Пачаставалі прысутных пшанічным хлебам. Скончылася мерапрыемства завучваннем чыстагаворкі аб хлебе.