23 кастрычніка бібліятэкар філіяла “Сельская бібліятэка в. Гродзі” запрасіла дзяцей на паэтычны нон – стоп “Мяцежны ветразь Лермантава”, прысвечаны 210-годдзю з Дня нараджэння М. Ю. Лермантава. Дзеці чыталі вершы паэта “Ветразь”, “Смерць паэта”, “Радзіма”, а таксама лепшае з яго юнацкай лірыкі. Бібліятэкар пазнаёміла хлопчыкаў і дзяўчынак з творамі Лермантава, дзякуючы якім мы спасцігаем духоўнае багацце і музыку рускай мовы.