15 кастрычніка супрацоўнікамі Ашмянскай раённай бібліятэкі была праведзена паэтычная акцыя “Дзень Лермантаўскай паэзіі ў бібліятэцы”, прысвечаная юбілею геніяльнага рускага паэта і празаіка М. Ю. Лермантава, якому споўнілася 210 гадоў. За няпоўныя 27 гадоў свайго жыцця Лермантаў напісаў мноства твораў, якія сталі класікай і ўвайшлі ў залаты фонд сусветнай літаратуры.
