Букет для мамы

       13 кастрычніка напярэдадні самага цёплага і добрага свята Дня маці ў філіяле “Сельская бібліятэка аг. Мураваная Ашмянка” праведзены майстар-клас па вырабе падарунка для любімых мам “Букет для мамы”. Не сакрэт, што лепшы падарунак для любой мамы – выраб, зроблены сваімі рукамі, які захоўвае цеплыню дзіцячых рук! Дзеці з натхненнем і шчырасцю майстравалі букеты, каб паднесці іх у святочны дзень сваім матулям.

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *