З 16 па 20 верасня ДУК “Ашмянская раённая бібліятэка” прыняла ўдзел у прафілактычнай акцыі “Тыдзень кібербяспекі”. На працягу гэтага тыдня бібліятэкары актыўна інфармавалі наведвальнікаў пра важнасць захавання мер бяспекі ў інтэрнэце. Спецыялісты бібліятэкі нагадвалі пра тое, як важна быць уважлівымі і не трапляцца на хітрыкі махляроў. У ходзе гутаркі абмяркоўваліся асноўныя прынцыпы бяспечных паводзін у сетцы, уключаючы парады па абароне асабістых дадзеных і распазнання падазроных прапаноў.