7 верасня Ашмянскую раённую бібліятэку наведалі вучні 4 класа ДУА “Гімназія № 1 г.Ашмяны”, для якіх бібліятэкары правялі гадзіну інфармацыі “Адкуль прыйшла кніга”, прысвечаную Дню беларускага пісьменства. Дзеці даведаліся пра тое, якія віды пісьма выкарыстоўваліся ў старажытныя часы, якім чынам ствараліся кнігі. Асаблівую цікавасць выклікалі гісторыі пра Ефрасінню Полацкую, Кірылу Тураўскага, Францыска Скарыну.