Гродзеншчына: 80 гадоў гісторыі і гонару

       5 верасня Ашмянская раённая бібліятэка запрасіла навучэнцаў 7 класа ДУА “СШ №3 г. Ашмяны” на вусны часопіс прымеркаваны да 80-годдзя Гродзенскай вобласці “Гродзеншчына: 80 гадоў гісторыі і гонару”. Бібліятэкары расказалі дзецям аб гісторыі вобласці, аб яе славутасцях, прыродзе Прынёманскага краю, культуры, спорце, вядомых людзях Гродзеншчыны, прамысловасці, сельскай гаспадарцы, адукацыі. Мерапрыемства суправаджалася музычнымі нумарамі, вершамі, відэаролікамі аб нашай малой радзіме. Дзеці з цікавасцю паўдзельнічалі ў квэст-гульні, праз якую зазірнулі ў раённыя цэнтры Гродзенскай вобласці дзе пазнаёміліся з замкамі, старадаўнімі храмамі і касцёламі, якія ўнесены ў спісы гісторыка-культурнай спадчыны. А таксама для дзяцей быў праведзены агляд літаратуры .

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *