2 верасня Ашмянская раённая бібліятэка запрасіла вучняў 7 “Б” і 7 “В” у класаў ДУА “Гімназія №1 г.Ашмяны” на мерапрыемства, прысвечанае Дню ведаў пад назвай “Нам ёсць чым ганарыцца, нам ёсць што берагчы”. Бібліятэкар расказала дзецям пра Рэспубліку Беларусь, яе традыцыі, навуку, культуру і прамысловасць. Навучэнцы даведаліся, як важна ганарыцца сваёй краінай і берагчы яе багацця. У рамках мерапрыемства была арганізавана кніжная выстава “Старонкі мінулага і сучаснага”, дзе прадстаўлены дакументы, якія адлюстроўваюць гісторыю і сучаснасць Беларусі. Гэта стала сапраўдным натхненнем для ўсіх прысутных.