Сэрцам роднага слова краніся

       1 верасня ў сельскай бібліятэцы аг. Кальчуны была арганізавана гутарка-выстава “Сэрцам роднага слова краніся”, прымеркаваная да Дня беларускага пісьменства. На працягу ўсяго дня праводзілася гутарка па кнігах, прадстаўленых на выставе, ішла размова аб святкаванні Дня пісьменства, успаміналі вядомых людзей таго часу, а менавіта Францыска Скарыну, класіках беларускай літаратуры. Удзельнікі даведаліся які шлях прайшла кніга да нашага часу. Дзеці звярнулі ўвагу на новую беларускую літаратуру, прадстаўленую ў раздзеле “Слава кніжцы беларускай”.

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *