Салют і слава гадавіне навекі памятнага дня

     5 ліпеня Ашмянская раённая бібліятэка, урамках патрыятычнага бібліямарафону-конкурсу “80 гадоў у міры і згодзе”, прадставіла чытачам літаратурна-музычную кампазіцыю “Салют і слава гадавіне навекі памятнага дня”, прысвечаную 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Супрацоўнік Ашмянскага краязнаўчага музея імя Ф.Багушэвіча Святлана Чарняк распавяла пра гісторыю вызвалення нашага горада і раёна. Сафоненка Ягор і Яркевіч Аліна прачыталі выразна вершы, а Глеб Сыцік падарыў музычны нумар. З выставай-экспазіцыяй “Незабыўныя дні вызвалення” гасцей пазнаёміла бібліёграф Алена Гушча.

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *