Без тэрміну даўнасці: жывая памяць пакаленняў

       6 мая ў сельскай бібліятэцы аг. Гальшаны ў рамках раённага бібліятэчнага  праекта  “Генацыд – памяць і боль беларускай зямлі” праведзена прэзентацыя выставы-інсталяцыі “Без тэрміну даўнасці: жывая памяць пакаленняў”, на якую былі запрошаныя работнікі сельскага Савета, дзеці вайны, мясцовыя краязнаўцы, педагогі, навучэнцы школы. Старшыня сельвыканкама Аляксандр Анатольевіч Саванец  раскрыў сэнс паняцця “генацыд”, распавёў пра генацыд беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны, адзначыў важнасць работы па захаванні памяці для прадухілення новай вайны. Бібліятэкар, краязнаўца Валянціна Сцяпанаўна Лабуніна падзялілася ўспамінамі аб трагічным ваенным дзяцінстве, наступствы якога засталіся на ўсё жыццё. Адзначыла важнасць чытання кніг пра Вялікую Айчынную вайну, падзялілася вопытам стварэння сваімі рукамі кнігі пра бацьку, ветэрану Вялікай Айчыннай вайны, пра сваіх блізкіх. Распавяла аб сабраным мясцовым матэрыяле аб генацыдзе. Бібліятэкары зрабілі агляд матэрыялаў выставы. Вершы, песні, відэаматэрыялы спрыялі паглыбленню ведаў аб генацыдзе ў гады Вялікай Айчыннай вайны, стваралі адпаведную эмацыйную атмасферу.

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *