21 сакавіка, у рамках патрыятычнага марафону-конкурсу “80 гадоў у міры і згодзе”, прысвечанага 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, у сельскай бібліятэцы аг. Крэйванцы прайшоў урок патрыятызму “У баях за родны край”, на якім вучнёўская аўдыторыя больш даведалася пра цяжкасці, якія выпалі на долю народа, пра гераізм, мужнасць і стойкасць савецкіх людзей. Вядучыя распавялі пра Халакост, пра масавае знішчэнне фашыстамі яўрэяў у Ашмянскім раёне, пра землякоў, якія ўнеслі свой уклад у перамогу над фашызмам, пра помнікі воінам-вызваліцелям на тэрыторыі Крэйванцаўскага сельсавета. Дзеці паглядзелі трэйлер «Мальчик в полосатой пижаме». Да мерапрыемства была падрыхтавана кніжная выстава “Памяць аб вайне нам кніга ажыўляе”.