2 сакавіка ў сельскай бібліятэцы аг. Крэйванцы аформлена гістарычная кампазіцыя “Галерэя знакамітых жанчын”. Мэта кампазіцыі – знаёмства наведвальнікаў бібліятэкі з сузор’ем знакамітых жанчын Беларусі розных стагоддзяў. На працягу шматвекавой гісторыі многія жанчыны ўнеслі вялікі ўклад у гісторыка-культурную спадчыну Беларусі, але у кожнай з іх было сваё жыццё. Часы, калі яны жылі, іх погляды, характары, паводзіны былі непадобныя паміж сабой. На кніжнай выставе можна пазнаёміцца з дакументамі аб знакамітых жанчынах Беларусі. Гэта цэлае суквецце зорных імёнаў: Соф’я Гальшанская, Эмілія Плятэр, Ірына Паскевіч, Анастасія Слуцкая, Еўфрасіння Полацкая і многія іншыя.